ТУНЭ́ЛЬНЫ ЭФЕ́КТ,

квантава-механічная з’ява праходжання мікрачасціц (электронаў, альфа-часціц і інш.) праз патэнцыяльны бар’ер, вышыня якога большая за поўную энергію гэтых часціц. Абумоўлены хвалевымі ўласцівасцямі часціц (гл. Карпускулярна-хвалевы дуалізм). Ляжыць у аснове альфа-распаду радыеактыўных ядраў, аўтаэлектроннай эмісіі, Джозефсана эфекту і інш., уплывае на цячэнне тэрмаядзерных рэакцый.

т. 16, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)